Зміцер Дашкевіч трэці дзень народзінаў запар сустракае за кратамі

Палітвязню, лідару «Маладога фронту», сёння споўнілася 32 гады.

Трэці дзень народзінаў запар ён сустракае за кратамі: у пазамінулым годзе ён сустракаў яго ў Горацкім штрафным ізалятары, у мінулым годзе – Глыбоцкай турме, сёлета ў Гродзенскай турме строгага рэжыму.

Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 г.

нібыта за бойку, і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за хуліганства. Затрыманы разам з ім маладафронтавец Эдуард Лобаў атрымаў 4 гады турмы

Аднак у 2012 годзе выязным судом Дашкевіч быў прысуджаны да яшчэ аднаго года зняволення, нібы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Выйсці на волю Зміцер мае праз пяць тыдняў, 28 жніўня.

Павіншаваць Змітра можна, напісаўшы на адрас:

230023, Гродна, вул. Кірава 1, Турма 1. Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу.

Пажадана ўказваць імя па бацьку Змітра, каб ліст ці паштоўка гарантавана дайшлі.

Можна таксама даць тэлеграму, прадыктаваўшы адрас на гарадскі нумар 166.

Або даслаць паштоўку адным клікам мышкі, не адыходзяць ад камп’ютара ці планшэта.

nn.by

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Павал Сырамолатаў
  • Аляксандар Казакоў
  • Андрэй Рамашэўскі
  • Ірына Халіп