На Уладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу

14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца, яму патэлефанаваў сьледчы і настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак.

Як паведамляе сайт “Маладога Фронту”, у аўторак, 16 ліпеня, Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 “Парушэньне прэвентыўнага нагляду”, датаваную 24 траўня.

Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сьведчаньні па справе, на што сьледчы прапанаваў яму зьявіцца ў чацьвер, 18 ліпеня, ужо з адвакатам.
Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасьля вызваленьня. Актывіст адбываў пакараньне за Плошчу-2010.

http://mfront.net

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Цімох Дранчук
  • Уладзімер Някляеў
  • Мікола Статкевіч