Павел Севярынец: Пытанне палітвязняў адыходзіць у Еўропе на другі план

Будучыню беларускіх палітзняволеных Павел Севярынец акрэслівае досыць песімістычна. Пытанне з палітвязнямі, на думку Паўла Севярынца, адыходзіць у Еўропе на другі план. На першым плане геапалітычныя інтарэсы і спроба перацягнуць неяк на свой бок Аляксандра Лукашэнку.

Павел Севярынец:

– Таму, напэўна, і рыхтуюць прыезд Макея альбо нават запрашэнне Лукашэнкі ў Вільню. Таму зараз ідуць перамовы. Таму больш мяккая пазіцыя па “чорным спісе”. Думаю, гэта будзе працягвацца некалькі месяцаў. Хутчэй за ўсё надалей сітуацыя будзе захоўвацца ў беларускім балоце. Лукашэнка застанецца Лукашэнкам. Еўрапейцы час ад часу будуць падымаць беларускія пытанні. Палітвязні будуць сядзець. Некаторых з іх выпусцяць па званку. Будзе 193-ці артыкул. Будуць пераследваць вернікаў. Будуць саджаць палітычных. Будуць пераследваць журналістаў.

На думку Паўла Севярынца, Еўразвязу захаваць свой твар у гэтай сітуацыі не ўдалося. Але вінаваціць еўрапейцаў, што тут слаба з дэмакратыяй і сядзяць палітвязні, не трэба. Еўрапейцы могуць толькі дапамагчы, а асноўную працу павінны рабіць мы самі, кажа Павел Севярынец.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Парфянкоў
  • Алесь Бяляцкі