Да Міколы Статкевіча не даходзяць лісты

Ліставаньне зь Мікалаем Статкевічам спынілася, калі пачаўся тыдзень салідарнасьці з палітвязьнем.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведаміла жонка палітвязьня Марына Адамовіч. Яна адзначае, што з канца чэрвеня лісты ад Мікалая Статкевіча да яе не даходзяць. Камітэт «Салідарнасьць» распачаў тыдзень салідарнасьці са Статкевічам 17 чэрвеня.

Марына Адамовіч не выключае, што ліставаньне спынілася і ў сувязі з палітычнымі заявамі яе мужа:

«Апошнім часам, асабліва пасьля зьяўленьня ягоных ацэнак справаздачы Палецкіса і ягонага ліста да літоўскага прэм’ера, як ён распавядаў, практычна зьніклі лісты да яго не ад сваякоў. І ад яго ад канца чэрвеня няма нічога. Чакаю. Можа, у блізкім часе нешта зьявіцца».

Мікалай Статкевіч адбывае пакараньне 6 гадамі пазбаўленьня волі ў магілёўскай турме, куды яго перавялі з калёніі як злоснага парушальніка рэжыму. Паводле Марыны Адамовіч, якая на пачатку ліпеня бачылася з мужам у турме, ён выглядае добра і нават загарэў. «Патлумачыў, што загарэў на сонцы, гуляючы на турэмным дворыку», — кажа Марына Адамовіч.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Абозаў
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Аляксандар Шалайка
  • Сяргей Марцалеў
  • Настасься Азарка