Палітвязня Эдуарда Лобава наведаў святар

Палітзняволены маладафронтавец Эдуард Лобаў сустрэўся ў калоніі з каталіцкім святаром айцом Дзмітрыем са Слуцкай епархіі. Раней ён ужо двойчы сустракаўся з гэтым жа святаром.

Як расказала маці палітзняволенага Марына Лобава, сустрэча адбывалася ў прысутнасці супрацоўніка адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі №22, дзе адбывае пакаранне Эдуард, і працягвалася прыкладна гадзіну:

– Яго наведаў айцец Дзмітрый. Эдзік прычасціўся і паспавядаўся. На споведзі прысутнічаў начальнік калоніі. А споведзь зрабіць даволі праблематычна ў прысутнасці іншай асобы, а пагаварыць тым больш. Дамовіліся, што недзе праз 2 месяцы айцец Дзмітрый зноў сустрэнецца з Эдзікам.

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады нібыта за хуліганства. Па гэтай жа справе на 2 гады асуджаны і лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

Аднак у час суда віна маладафронтаўцаў не была даказаная, а з паказанняў сведкаў вынікала, што яны сталі ахвярамі спланаванай спецслужбамі правакацыі.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Някляеў
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Анатоль Лябедзька
  • Мікіта Емельянаў
  • Вінцук Вячорка