Алесь Бяляцкі не верыць у сваё хуткае вызваленне (фота)

Палітзняволены кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі не верыць у сваё хуткае вызваленне.

Пра гэта ён напісаў у лісце да Тамары Мацкевіч, намесніцы старшыні Таварыства беларускай школы.

Аднак Бяляцкі, нягледзячы на няпростыя ўмовы ў калоніі №2 у Бабруйску, на абмежаванні ў праве на спатканні, трымаецца добра.

Тамара Мацкевіч:

– Ён піша: “Хутчэй за ўсё прыйдзецца мне пасядзець мінімум да восені, а можа і яшчэ, а там ужо і званок будзе. Так, што ўсё нармальна. Пра вечнае трэба думаць, пра ўнутранае дасканаленне, пра Беларусь урэшце рэшт. А Вы ўсё, як здароўе, ці баліць спіна, ды якая розніца баліць ці не баліць, няма Радзімы і мяне няма, як пісаў мой сябра Едрусь Акулін. І дзень і ноч трэба рабіць агледзіны, як пісаў у свой час наш духоўны бацька Янка Купала”.

Па словах Тамары Мацкевіч, Алесь Бяляцкі не той чалавек, якога лёгка зламаць.

“Нават калі яму цяжка – ён жартуе і падтрымлівае нас з няволі. Ён чалавек вельмі моцны”.

У гэтым жа лісце праваабаронца напісаў, што перадае наклад сваёй апошняй кнігі “Асвечаныя беларушчынай” для бясплатнага распаўсюду сярод настаўнікаў.

Тамара Мацкевіч.

Ліст ад Алеся Бяляцкага.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Пачобут
  • Мечыслаў Яськевіч