Мікалай Дзядок адбыў 10 сутак у штрафным ізалятары

Палітвязень Мікалай Дзядок правёў у штрафным ізалятары 10 сутак. Яго змясцілі туды ў першай палове чэрвеня па невядомых прычынах.

Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна:

– Ён сказаў, што бадзёры, як заўсёды. Канешне ён не вельмі рады, што пачынаюцца перамовы паміж Еўразвязам і ўладамі, думае, што будзе гандаль. Ён ужо даўно не разлічвае на тое, што зможа выйсці раней за свой тэрмін, таму проста сочыць за падзеямі, як назіральнік, але яму гэта не падабаецца.

Мікалай Дзядок быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў зняволення па “справе анархістаў”. Адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віктар Івашкевіч
  • Андрэй Кім
  • Уладзімер Някляеў
  • Яраслаў Грышчэня
  • Юрый Лявонаў