Зміцер Дашкевіч: “Як бы ні было цяжка, наш час набліжаецца, а іх сыходзіць”

Палітвязень спадзяецца на вызваленне ў наступным месяцы.

Пра гэта Зміцер напісаў у лісце журналісту Барысу Вырвічу.

Ліст ад палітвязня, адпраўлены 3 ліпеня, Барыс Вырвіч атрымаў сёння, піша ПЦ «Вясна».

У прыватнасці, у лісце Зміцер Дашкевіч з гумарам паведамляе:

«У мяне самога ўсё добра – сяджу. Пачытваю незалежныя выданні і штодня – СБ. У любую хвіліну ночы магу выдаць набор установак пра капіталізм, які загнівае. Калі ўсё будзе спакойна, то ў наступным месяцы можа ўжо і выберуся з палону. Будзем глядзець па сітуацыі, а то я ўжо разок выбіраўся».

Таксама ў сваім лісце Зміцер Дашкевіч выказвае скептычнае стаўленне да нібыта маючай адбыцца ў нашай краіне «лібералізацыі» і выказвае меркаванне, што «як бы ні было цяжка і беспрасветна, але наш час набліжаецца, а іх сыходзіць».

Нагадаем, 24 сакавіка 2011 года Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў затрыманы 18 снежня 2010 года ў Менску, за суткі да прэзідэнцкіх выбараў. У двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля ён разам з Эдуардам Лобавым нібыта збілі грамадзян Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава было прэвентыўнай мерай міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія прайшлі на наступны дзень. 28 жніўня 2012 года ў глыбоцкай калоніі Дашкевіч атрымаў дадатковы год пазбаўлення волі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Рыгор Кійко
  • Зьміцер Бандарэнка
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Аляксандар Арастовіч