Мікалай Статкевіч высока цэніць маладых палітвязняў

Мікалай Статкевіч высока цэніць тых маладых палітычных вязняў, што зараз знаходзяцца за кратамі.

Пра гэта ён паведаміў сваёй жонцы Марыне Адамовіч у час апошняга двухгадзіннага спаткання ў Магілёўскай турме.

Былы кандыдат у прэзідэнты лічыць гэтых людзей патэнцыйнымі новымі лідарамі.

Марына Адамовіч:

– Ён нават пажартаваў, сказаў, што нехта ва ўладзе, мабыць, прыхільнік дэмакратычнай апазіцыі і, гледзячы на раздрай унутры яе, вырашыў правесці своеасаблівы кастынг, каб людзі маглі выбіраць. Параўноваць і выбіраць. Абсалютна ўпэўнена, што з гэтых людзей могуць вырасці моцныя, цудоўныя лідары.

Паводле правабаронцаў, у беларускіх турмах па палітычных матывах знаходзіцца 12 чалавек. Сярод іх, сябры “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, анархісты Ігар Аліневіч і Мікалай Дзядок ды іншыя.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Красоўскі
  • Міхаіл Марыніч
  • Іван Крук
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Уладзімер Кобец