Аляксандра Францкевіча на волі чакае міліцэйскі нагляд

Пасля вызвалення над палітвязнем Аляксандрам Францкевічам будзе ўстаноўлены міліцэйскі нагляд.

23-гадовы навапалачанін павінен выйсці на волю на пачатку верасня гэтага года, кажа маці зняволенага анархіста Таццяна Францкевіч:

– Я думала, адсядзеў, усё. Аказалася не, усё роўна над ім на нейкі час устанаўліваецца нагляд, месяц ці паўгады. Тым больш калі ў Наваполацку, па прапісцы, тут працы няма, а з такім як кажуць “білетам”, наўрад ці нехта захоча ўзяць на працу, бо будуць баяцца. У Менску трохі прасцей, бо там за ім праца захавалася.

Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па так званай “справе анархістаў”. Адбывае пакаранне ў Івацэвічскай калоніі “Воўчыя норы”.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Садоўская
  • Эдуард Лобаў
  • Тацяна Елавая