Марэк Мігальскі накіраваў у Еўракамісію запыт па справе Гайдукова

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі накіраваў запыт ў Еўрапейскую камісію адносна прысуда Андрэю Гайдукову, якога Віцебскі суд прысудзіў да 1 года і 6 месяцаў зняволення за спробу навязаць кантакт з замежнай спецслужбай.

У сваім запыце еўрадэпутат Марэк Мігальскі звяртае ўвагу на тое, што працэс супраць Гайдукова праходзіў у закрытым рэжыме:

– Я скіраваў у Еўрапейскую камісію запыт, спадзяюся гэта пашырыць інфармацыю пра тое, што адбываецца ў Беларусі. Нягледзячы на тое, што спрабуе казаць у сваім дакладзе Палецкіс, сітуацыя з правамі чалавека не паляпшаецца, а пагаршаецца. Гэтая справа лепшы доказ гэтага.

Яго прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.

23-хгадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ “Нафтан”, лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання “Саюз маладых інтэлектуалаў”, быў затрыманы 8 лістапада 2012 г.

Па версіі следства – “у момант закладкі тайніка з цікавячымі замежныя спецслужбы звесткамі”.

racyja.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Пушкін
  • Андрэй Абозаў
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Алег Гнедчык