Прысуд Андрэю Гайдукову: 1,5 года калоніі агульнага рэжыму

Прысуд быў агучаны сёння ў Віцебску падчас адкрытага пасяджэння, паведамляе радыё «Свабода».

Яго прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.

Прысуд вынесены на падставе часткі 1-й артыкула 14 і артыкула 356 Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўстанаўленне супрацоўніцтва на канфідэнцыйнай аснове са спецслужбай, органам бяспекі ці разведкай замежнай дзяржавы пры адсутнасці прыкметаў здрады дзяржаве. Гэты артыкул ўнесены ў Крымінальны кодэкс зусім нядаўна – у лістападзе 2011 года.

23-хгадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ «Нафтан», лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў», быў затрыманы 8 лістапада 2012 г. Па версіі следства — «у момант закладкі тайніка з цікавячымі замежныя спецслужбы звесткамі».

Першапачаткова ён абвінавачваўся па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 7 да 15 гадоў.

Суд над моладзевым актывістам пачаўся 12 чэрвеня і праходзіў у закрытым рэжыме.

28 чэрвеня генеральны пракурор Аляксандр Канюк паведаміў, што Гайдукова перакваліфікавана абвінавачванне.

На які артыкул, генпракурор казаць адмовіўся, але дадаў, што дзяржабвінаваўца запытаў у суда ў якасці пакарання для падсуднага два гады пазбаўлення волі.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Ус