Ігару Аліневічу дазволілі доўгатэрміновае спатканне з бацькамі

Бацькі палітзняволенага Ігара Аліневіча мелі з сынам працяглае спатканне ў калоніі №10 горада Наваполацка.

Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі.

Па словах Валянціны Аліневіч, сустрэча з сынам працягвалася адныя суткі ў пакоі, які быў не большы за 10-12 квадратных метраў, без дазволу яго пакідаць. Ва ўмовах спёкі гэта было цяжкім выпрабаваннем:

– Ігару, як заўсёды прывезлі марозіва, якое ён бачыць толькі падчас доўгатэрміновых спатканняў. Выглядае ён нармальна, мне нават падаецца, што ён стаў вышэй ростам, ці гэта я ад гэтых усіх праблемаў маленькая стала, не ведаю. Кажа, што ўсё нармальна, працуе. Яму падалося, што тыя людзі, з якімі ён размаўляе, пасля падвяргаюцца пераследу.

Па словах Валянціны Аліневіч, яе сын атрымаў два лісты з Бабруйска, аўтары якіх угаворвалі яго напісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта.

“Сын парваў і выкінуў гэтыя лісты. Ён сказаў, што лічыць вельмі непрыстойным, калі нейкая кропка гледжання навязваецца людзям, якія прайшлі праз цяжкія выпрабаванні і знаходзяцца ва ўмовах няволі”, – кажа Валянціна Аліневіч.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Корбан
  • Алесь Круткін
  • Зьміцер Паліенка
  • Сяргей Каваленка
  • Юрый Хадыка