Андрэю Гайдукову могуць перакваліфікаваць абвінавачанне

Андрэю Гайдукову, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве, абвінавачанне можа быць перакваліфікавана на іншы артыкул, паведаміў журналістам 19 чэрвеня ў парламенце старшыня КДБ Валерый Вакульчык. “Не факт, што Гайдукоў пойдзе па 356-м артыкуле”, — сказаў ён.

Вакульчык запэўніў прадстаўнікоў СМІ ў тым, што пасля вынясення рашэння суда яны атрымаюць усю неабходную інфармацыю аб працэсе, за выключэннем “закрытых пытанняў”. “Тэрміны вынясення рашэння будзе вырашаць суд. У мяне няма сумненняў, што ўсё будзе аб`ектыўна”, — заявіў ён.

Дваццацітрохгадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ “Нафтан”, лідар незарэгістраванага грамадскага аб`яднання “Саюз маладых інтэлектуалаў”, быў затрыманы 8 лістапада 2012 года. Паводле версіі следства — “у момант закладкі тайніка з са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы”. Пасля затрымання яго перавялі ў следчы ізалятар КДБ у Мінск. Пасля маладога чалавека неаднаразова перавозілі з Мінска ў Віцебск і назад. На падставе артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) Гайдукову пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле меркавання прадстаўнікоў апазіцыі і праваабаронцаў, прычынай затрымання Гайдукова стала яго актыўная грамадская дзейнасць. Напярэдадні працэсу праваабаронцы і прадстаўнікі грамадскасці звярталіся да ўлад з просьбай зрабіць судовы працэс адкрытым, аднак іх просьба не была пачута.

belapan.by

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімір Кондрусь
  • Алег Корбан
  • Віталь Мацукевіч