Макей стане ўяздны на паўгады

Да дакладу еўрапарламентарыя Юстаса Палецкіса аб сітуацыі ў Беларусі еўрадэпутаты ўнеслі каля 300 паправак. Сярод дэпутатаў, якія ўнеслі свае папраўкі ў даклад Палецкіса, – Вернер Шульц, Яцэк Сарыюш-Вольскі, Марэк Мігальскі, Павел Коваль, Філіп Качмарэк, Яцэк Пратасевіч, Петэр Шцясны, Лібар Ручак, Эдуард Кукан і іншыя. Прапановы ад сваіх калег Юстас Палецкіс абмяркуе на гэтым тыдні са старшынём Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю і віцэ-старшынём Еўрапарламенту Яцкам Пратасевічам.

Тым часам, паводле словаў віцэ-старшыні Еўрапейскага парламенту Яцка Пратасевіча, ужо ў чацвер на гэтым тыдні адбудзецца сустрэча беларускай дэлегацыі, падчас якой маецца абмеркаваць магчымасць выезду еўрадэпутатаў у Беларусь. У чацвер беларуская амбасада прыме рашэнне аб выдачы, або адмове ў візах еўрадэпутатам.

Рашэнне аб выдачы візаў такама паўплывае і на найбольш прынцыповае для беларускай грамадскасці пытанне аб візавых санкцыях у адносінах да міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея. Грамадзянская супольнасць Беларусі заклікае Еўразвяз не аднаўляць кантактаў з афіцыйным Менскам да моманту вызвалення 11 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі. Тым не меньш ў Еўрапарламентам ўжо падрыхтавана рашэнне аб прыпыненні санкцый ў адносінах да беларускага чыноўніка на паўгады. Абмеркаванне ж адбудзецца ў Брусэлі на наступным тыдні. У прыватнасці дэбаты на гэты конт прызначаны на 24 чэрвеня падчас паседжання Рады міністраў замежных справаў краін ЕЗ. Паводле віцэ-старшыні Еўрапейскага парламенту прыпыненне санкцый неабходна для таго, каб бакі атрымалі магчымасць афіцыйна сустракацца, абмяркоўваць пытанні. Гэта таксама дасць афіцыйнаму беларускаму боку прысутнічаць на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні.

Тым не меньш міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей адмовіўся ад магчымасці правесці абмеркаванне падчас сустрэчы міністраў удзельніц “Усходняга партнёрства” і “Вышэградскай групы” ў Кракаве 17 траўня. Афіцыйны Менск намякаў на тое, што запрашэнне на саміт „Усходняга партнёрства” накіруюць на імя кіраўніка краіны. А далей чыноўнікі самі вырашаць, хто будзе прадстаўляць краіну на лістападаўскім саміце ў Вільні.

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Севярынец
  • Уладзімер Някляеў
  • Артур Фінькевіч
  • Алесь Круткін
  • Наста Дашкевіч