Пераможца “Эўрабачаньня” Ларын са сцэны вітала Бяляцкага

Швэдзкая сьпявачка Ларын выказала салідарнасьць з праваабаронцам Алесем Бяляцкаму падчас канцэрту ў Стакгольме.

Пераможца конкурсу «Эўрабачаньне» Ларын ў Стакгольме, падчас канцэрту для удзельнікаў міжнароднай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі праваабаронцаў, перадала прывітаньне беларускаму палітвязьню Алесю Бяляцкаму, з сям’ёй якога яна летась сустракалася ў Менску. Пра гэта распавяла калега Бяляцкага з праваабарончага цэнтру «Вясна» Тацяна Равяка.

«Там быў канцэрт Ларын. Як памятаеце, яна ўлетку прыяжджала ў Беларусь і сустракалася з праваабаронцамі, з жонкай Алеся Натальляй. І калі Ларын выступала, то яна таксама згадвала Алеся. Такім чынам, яна не забыла гэтую гісторыю, не забыла Алеся і са сцэны вітала яго і ўсіх праваабаронцаў, якія свабодай заплацілі за сваю дзейнасьць».

Канфэрэнцыю праваабаронцаў у Стакгольме ладзіла праваабарончая арганізацыя «Абаронцы грамадзянскіх правоў». У форуме бралі ўдзел прадстаўнікі больш як 20 краінаў сьвету, ў тым ліку такіх, дзе ідуць войны і дзе правы людзей моцна парушаюцца. Праваабаронцы з больш спакойных краін абмяркоўвалі, як можна дапамагчы сваім калегам. Паводле Тацяны Равякі падчас канфэрэнцыі шмат разоў згадвалі Беларусь і лёс кіраўніка «Вясны» Алеся Бяляцкага.

«Канешне, там пра Алеся згадвалі, вісеў у прыватнасьці банэр з імем Алеся. Яшчэ на сцэне дэманстратыўна было ўсталявана незанятае крэсла — яно сымбалічна прызначалася праваабаронцу, які зараз знаходзіцца ў турме. Гэта як сымбаль чаканьня, калі людзі выйдуць на волю».

Палітвязень бабруйскай калёніі Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за нібыта утойваньне прыбыткаў з-за мяжы. Гаворка пра грошы, якія праваабаронца атрымліваў і перадаваў на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вінцук Вячорка
  • Аляксандар Фядута
  • Аляксандар Казулін