Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў яго бацька Аляксандар Дзядок.

28 сакавіка Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме бачыў адвакат. Прычыну зьмяшчэньня ў карцэр адміністрацыя калёніі не называе. Нібыта Мікалай перамяшчаўся ў камэры і парушаў парадак. Але ў чым канкрэтна палягала тое парушэньне, ня кажуць.

Паводле адваката, Мікалай трымаецца добра і на здароўе ня скардзіцца.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Казулін
  • Юрый Рубцоў
  • Зьміцер Хведарук
  • Павал Мажэйка
  • Васіль Парфянкоў