Жыхары Познані павіншавалі беларускіх палітвязняў з Днём Волі (фота)

24-га сакавіка ў Познані, Зміцер Салаўёў (ПЦ Вясна) а таксама грамадскія актывісты Алесь Лукашоў, Адарка Кузміна, Аксана Салаўёва зладзілі пікет, падчас якога прапаноўвалі мінакам павіншаваць беларускіх палітвязняў з Днём Волі. 

Падчас мерапрыемства жадаючыя маглі напісаць ліст да кожнага з 11 палітвязняў, а таксама атрымаць інфармацыйныя ўлёткі.

У выніку некалькі дзясяткаў чалавек напісалі свае віншаванні з Днём Волі і пажаданні ўсім палітвязням найхутчэйшага вызвалення.

Пазней віншаванні напісалі і ўдзельнікі шэсця, якое праходзіла ў Познані.



 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні