Палітвязня Лобава пазбавілі грошай у калоніі

Беларускія ўлады не спыняюць маральны і фізічны ціск на палітычных вязняў і кожны раз звяртаюцца да новых метадаў.

На гэты раз выбар паў на палітвязня Эдуарда Лобава. Яго маці Марына Лобава распавяла сайту charter97.org пра тое, якім чынам кіраўніцтва Івацэвіцкай калоніі № 22 стараецца ўсяляк сапсаваць сыну жыццё.

«Я, нарэшце, атрымала ад Эдуарда паштоўку, у якой ён павіншаваў мяне з 8 сакавіка. Яшчэ быў маленькі ліст, у якім ён паведаміў пра пазбаўленне грошай на пакупкі. Яго ўжо каралі падобным чынам нібыта за парушэнне рэжыму, і тэрмін пакарання падыходзіў да канца. Але цяпер начальства ўзгадала яму правіны за пачатак гэтага года. Сын на працягу паўгода зможа атрымліваць толькі па 100 тысяч у месяц, але гэта ж смешна. Па сённяшніх мерках гэта нішто, менш за дзесяць еўра», – падкрэсліла маці палітвязня

Пазбаўленне грошай прывядзе да таго, што палітвязень не зможа нармальна харчавацца, т. ш. харчаванне ў калоніі вельмі беднае.

Жанчына таксама адзначыла, што на працягу паўтары гадоў Эдуарду не даюць магчымасці залячыць зубы.

«З самага пачатку тэрміну ў сына былі праблемы з зубамі. Трэба было проста паставіць дзве пломбы, але вы самі ведаеце, што ў калоніі яны, мякка кажучы, не самай лепшай якасці. Таму я дамовілася з мясцовым стаматолагам, што куплю добрыя пломбы. Кіраўніцтва таксама дало дабро на перадачу, але потым адмовілася іх прымаць. Праз паўтара года, Эдуард запісаўся да ўрача і ўжо тыдзень, як павінен быў вырашыць свае праблемы, але пра гэта я даведаюся крыху пазней. Спадзяюся, што ўсё будзе добра», – склала Марына Лобава.

Нагадаем, маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады калоніі па абвінавачанні ў хуліганстве, ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі. Яго і лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча абвінавацілі ў тым, што яны нібыта збілі мінакоў у Менску. Гэта здарылася за дзень да прэзідэнцкіх выбараў. У судзе «пацярпелыя» давалі паказанні, схаваўшы твары ад публікі. Лобаў і Дашкевіч заявілі, што бойку справакавалі спецслужбы.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Славамір Адамовіч
  • Яўген Сакрэт
  • Анатоль Паўлаў
  • Васіль Парфянкоў