Лісты Зьмітра Дашкевіча пачала затрымліваць цэнзура

Жонка Зьмітра Дашкевіча Наста Дашкевіч кажа, што лісты ад яго пачалі прыходзіць са значнай затрымкай, чаго раней у гарадзенскай турме, дзе трымаюць Дашкевіча, не было.

Прыкладам, ліст, які Наста атрымала 14 сакавіка, быў напісаны яшчэ 6 сакавіка. «Дзіўна, але на капэрце няма штампу гарадзенскай пошты, толькі менская», — зазначае жонка палітвязьня. З чым зьвязвае гэтыя зьмены ў тэрмінах ліставаньня Наста Дашкевіч?

«Магчыма, гэта зьвязана з апошнімі ягонымі артыкуламі, якія зьявіліся ў мэдыях. Ён пісаў іх задоўга да гарадзенскай турмы, але праблемы пачаліся зараз, калі артыкулы сталі выходзіць ў мэдыях».

Паводле Насты Дашкевіч, пад звышпільную цэнзуру зараз падпадаюць ня толькі лісты, але і паштоўкі ад Дашкевіча. Прыкладам, віншавальную паштоўку з 8-ым сакавіка Наста атрымала таксама з вялікім спазьненьнем.

Лідэру «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу дадалі яшчэ 2 гады зьняволеньня нібыта на непадпарадкаваньне. Палітвязьня трымаюць ў адзіночцы гарадзенскай турмы.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Натальля Радзіна
  • Аляксей Янушэўскі
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Андрэй Гайдукоў
  • Мечыслаў Яськевіч