Фонд ДПЧ заклікаў у ААН вызваліць Бяляцкага

У сваім выступленні 5 сакавіка ў Радзе па правах чалавека ААН Фонд дамоў правоў чалавека заклікаў улады Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага.

Да яго вызвалення Алесю Бяляцкаму павінны быць забяспечаны доступ да любога роду патрэбнай яму медыцынскай дапамогі, а яго ўмовы ўтрымання ў турме не павінны ўплываць на яго здароўе, піша ПЦ «Вясна».

Фонд Дамоў правоў чалавека (HRHF) падтрымаў даклад Рабочай групы па адвольных затрыманнях, у тым ліку рашэнне, прынятае ў жніўні 2012 года па справе Алеся Бяляцкага. Як паказала Працоўная група ў сваім дакладзе, паняцце «адвольнае затрыманне» ў шырокім сэнсе слова можа ўзнікаць з самога заканадаўства або з пэўных паводзінаў дзяржаўных службовых асоб. Утрыманне пад вартай, нават калі яно дазволена законам, усё яшчэ можа лічыцца адвольным, калі яно грунтуецца на адвольным заканадаўчым акце або першапачаткова несправядлівае, і грунтуецца, напрыклад, на дыскрымінацыйных падставах.

У жніўні 2011 года Алесь Бяляцкі быў арыштаваны па абвінавачванні ва «ўтойванні прыбытку ў асабліва буйных памерах» па артыкуле 243, частцы 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 24 лістапада, пасля амаль чатырох месяцаў папярэдняга зняволення, Першамайскі раённы суд Менска прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці – у тым ліку памяшканняў, якiя выкарыстоўваюцца для яго арганізацыі, Праваабарончага цэнтра «Вясна» – і да штрафу ў памеры 757 526 717 беларускіх рублёў (каля 70 000 еўра).

24 студзеня 2012 года Менскі гарадскі суд пацвердзіў прысуд па апеляцыі, пасля таго, як усе хадайніцтвы, пададзеныя адвакатамі Алеся Бяляцкага былі адхіленыя. 29 сакавіка 2012 года, той жа суд вынес новае рашэнне, загадаўшы Бяляцкаму заплаціць дадатковую суму 140 366 151 беларускіх рублёў (каля 12 700 еўра) штрафу ў дадатак да папярэдніх штрафаў, якія ўжо былі выплачаныя ў студзені 2012 года, у сувязі з меркаванай несвоечасовай выплатай запазычанасці.

Правы Алеся Бяляцкага на прыём наведвальнікаў і харчовыя пасылкі былі строга абмежаваныя. Следствам гэтых і іншых мер, прынятых супраць яго падчас яго зняволення з’яўляецца сур’ёзнае пагаршэнне здароўя Алеся Бяляцкага. Улады Беларусі нясуць адказнасць у адпаведнасці з міжнародным правам, уключаючы артыкулы 6 і 10 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, за тое, каб ніхто пад вартай не сутыкнуўся з пагаршэннем здароўя. Мы лічым, што ўлады Беларусі адказныя за пагаршэнне стану здароўя Алеся Бяляцкага, пакуль ён знаходзіцца ў зняволенні. У процівагу таму, што сцвярджаецца Пастаянным прадстаўніцтвам Беларусі ў вусным выступленні ад 3 снежня 2012 г., парушэнні, учыненыя Алесем Бяляцкім з’яўляюцца прамым следствам адмовы ў рэгістрацыі «Вясны», што ёсць прамым парушэннем поглядаў выказаных камітэтам па ПЧ ААН.

Працоўная група таксама падкрэслівае, што крымінальная адказнасць не можа быць заснаваная на папярэдняй меры ўрада адмяніць рэгістрацыю і распусціць няўрадавую арганізацыю «Вясна», парушае артыкул 20, пункта 1 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і артыкул 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП).

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дрозд
  • Уладзімер Падгол
  • Алесь Пушкін
  • Іван Гапонаў
  • Аляксандар Малчанаў