У Чэхіі пройдзе марафон салідарнасці з палітвязнямі

Беларускі дом у Празе выступіў з ініцыятывай правядзення ў Чэхіі марафона салідарнасці пад лозунгам «Свабоду палітвязням у Беларусі».

Першая акцыя пройдзе 25 сакавіка і будзе прысвечаная Змітру Дашкевічу, якога больш за два гады незаконна ўтрымліваюць за кратамі, паведамляе сайт арганізацыі.

На марафон салідарнасці запрошаны чэшскія палітыкі, журналісты і звычайныя грамадзяне. Галоўная мэта акцыі – звярнуць увагу чэшскага грамадства на сітуацыю ў Беларусі, знайсці ў Чэхіі падтрымку для беларускіх зняволеных і прапанаваць дапамогу іх родным і блізкім.

Акцыі ў рамках марафону салідарнасці Беларускі дом у Празе плануе праводзіць штомесяц.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Янушэўскі
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Cяргей Антончык
  • Міхаіл Марыніч