Мікалай Аўтуховіч: Быць не толькі людзьмі, але і грамадзянамі

Мікалай Аўтуховіч перадаў з турмы віншаванні з гадавінай вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Пра гэта паведаміў брэсцкі ветэран-афганец Аляксандр Сахарук, які атрымаў ліст ад палітвязня, піша сайт ПЦ «Вясна».

У ім Мікалай Аўтуховіч павіншаваў сваіх былых братоў па зброі і пажадаў усім «здароўя і ўсяго самага найлепшага, заставацца ў гэтым жыцці не толькі людзьмі, але і грамадзянамі. Каб без сумненняў можна было паціскаць адзін аднаму рукі…»

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч прысуджаны да 5 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму за выкрыццё фактаў карупцыі сярод прадстаўнікоў мясцовых уладаў.

15 лютага адзначаецца гадавіна вываду Савецкай арміі з Афганістана.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Баразенка
  • Сяргей Скрабец
  • Зьміцер Паліенка
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Валер Сядоў