Наталля Пінчук: Адзіны шлях спыніць рэпрэсіі – ціск на ўладу

Усе загады пра ціск на палітвязняў зыходзяць ад беларускага кіраўніка.

Пра гэта заявіла сайту charter97.org жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук.

«Кіраўніцтва калоніі матывавала новае спагнанне тым, што ў мужа нібыта былі грубыя парушэнні рэжыму ў канцы мінулага года, а таксама ў лютым гэтага года. Калі яны хочуць націснуць на чалавека, то робяць гэта. А калі ёсць жаданне пакараць вязня турмы, то падстава заўсёды знойдзецца. І тут нікому нічога тлумачыць не трэба», – адзначыла жонка праваабаронцы.

Яна таксама падкрэсліла той факт, што прычыны для «атручвання» жыцця знаходзяцца амаль кожны месяц, і ўсё паказвае на выбіванне з палітвязня прашэння аб памілаванні на адрас Лукашэнкі.

«На сістэму можна ўздзейнічаць толькі адным спосабам – ціскам на вярхі. Бо ўсе загады ідуць зверху і трэба ціснуць на таго, ад каго яны паступаюць. У дадзены момант падтрымка аказваецца з усіх бакоў. Грамадзянская супольнасць Беларусі і іншых дзяржаў праяўляе салідарнасць і выступае за вызваленне Алеся Бяляцкага. Я лічу, што трэба працягваць ісці ў гэтым кірунку», – завяршыла Наталля Пінчук.

Нагадаем, праваабаронца Алесь Бяляцкі быў асуджаны ў лістападзе 2011 года на 4,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў з замежных рахункаў. На самай справе грошы на тых рахунках прызначаліся для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕЗ, ЗША, праваабаронцы лічаць яго палітвязнем і патрабуюць неадкладнага вызвалення.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Красоўскі
  • Мікалай Аўтуховіч
  • Андрэй Рамашэўскі
  • Андрэй Клімаў
  • Аляксандар Францкевіч