Статкевічу нельга перадаваць гародніну і мёд

З харчовай перадачы для вязьня магілёўскай турмы Мікалая Статкевіча выключылі сьвежую гародніну і мёд, дазволілі сала і кашы.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту Свабоды жонка палітыка Марына Адамовіч. Чаму Статкевічу нельга гародніну і мёд?

«Яны спасылаюцца на пералік, які мае падзаконную сілу, зацьверджаны санітарным доктарам. Карацей, карыстаюцца ня прынцыпам „дазволена ўсё, што не забаронена“, а прынцыпам максымальнага абмежаваньня. Але калі ўлічыць, што цягам году гэта была адзіная перадача, то і тое добра. Учора хлопец мой, мяркую, меў нядрэнную вячэру. Ва ўсякім разе на сала там ніхто ня квапіцца, на кашы канцэнтраваныя. Вось гэтыя кубікі булённыя, якія адмыслоўцамі лічацца ня лепшым харчаваньнем — гэта можна, а сьвежую гародніну — нельга».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч у апошнім лісьце жонцы напісаў, што пачуваецца нармальна, не хварэе. Таксама палітык паведаміў, што атрымаў ліст ад былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева.

Мікалай Статкевіч асуджаны за арганізацыю мітынгу пратэсту 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Васіль Парфянкоў