“Вясна”. Дакументальны фільм пра Алеся Бяляцкага (відэа)

Дакументальны фільм пра беларускага палітвязня зняла рэжысёрка Вольга Швед.

Яго прэм’ера адбылася на тэлеканале «Белсат».

Фільм распавядае пра лёс і працу старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага, а таксама пра тых людзей, якім арганізацыя дапамагала бараніць свае правы.

«Гісторыя найноўшай Беларусі – гэта гісторыя рэпрэсій. Кожная лёсавызначальная падзея – выбары, падвышэнне коштаў, змяненне заканадаўства – сканчаецца рэпрэсіямі. Арганізацыя ж дапамогі рэпрэсаваным – у непасрэднай канфрантацыі з рэпрэсіўнымі органамі. Такім чынам, Алесь Бяляцкі стаў у пэўным сэнсе асабістым ворагам Лукашэнкі. Бо усведамляючы, што ў выпадку праблем табе ёсць каму дапамагчы, перастаеш баяцца сказаць, што думаеш, ці пайсці на акцыю пратэсту», – кажа рэжысёрка фільма Вольга Швед.

Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным «Вясна’96» паўстала ў 1996-м, праз два гады пасля таго, як Лукашэнка стаў верхаводзіць.

Цэнтральная постаць стужкі – Алесь Бяляцкі, ён прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, акрамя апошняга слова ў судовай зале. І ўсё ж ён звяртаецца да нас – вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь выбраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронай людзей ад посткамуністычных улад, як паступова звыкаў да думкі, што і сам стане ахвярай рэпрэсій, як жыў з усведамленнем няўхільнасці гэтага. Якую плату акрамя свабоды даводзілася плаціць яму штодня, і што значыць быць поплеч з такім чалавекам?

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Малчанаў
  • Аксана Новікава