“Ляпіс Трубяцкі” падтрымаў палітвязняў у Маскве (фота)

На канцэрце беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» ў Маскве збіралі подпісы ў падтрымку палітвязняў розных краін.

У клубе Live Music Hall (былым ДК МАІ) насупраць гардэроба на сцяне віселі жоўтыя сцягі з эмблемай міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International, піша «Новая газета».

Кожнаму цікаўнаму яны прапаноўвалі падпісаць пяць зваротаў, якія тычацца людзей, якія несправядліва падвяргаюцца рэпрэсіям: праваабаронцаў Алеся Бяляцкага з Беларусі і Наргез Махамадзі з Ірана, які сядзіць у камеры смяротнікаў у Гуантанама Хусэйна Альмерфедзі, актывістаў моладзевага суданскага руху «Гірыфна», прысуджанага да смерці тайванца Чыоў Хо-Шуня. Іх партрэты і ўлёткі, якія распавядаюць пра іх дзейнасць і лёс, ляжалі тут жа, на століку. У пластыкавай скрыні павольна расла пачка лістоў. Потым іх перавядуць на мову краіны, пра якую ідзе гаворка, і адправяць яе кіраўніку. «Хоць бы проста вялікая пачка зваротаў на іх стале ўжо прымусіць іх панервавацца», – лічыць валанцёр Amnesty Юля.

За іх сабралі ўжо некалькі тысяч подпісаў. «Студэнты-валанцёры збіраюць подпісы ў сябе ў ВНУ. Да «Ляпісаў» звярнуліся таму, што ведалі: дзейнасць Amnesty музыкі падтрымліваюць. Сяргей Міхалок размашыста распісаўся – ад усёй каманды «Ляпісаў» – на звароце ў падтрымку кіраўніка беларускай праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца ў турме, як і многія беларускія апазіцыянеры. З Лукашэнкам у «Ляпісаў» асабістыя рахункі: канцэрты гурта на тэрыторыі роднай Беларусі забаранілі яшчэ ў пачатку 2011 года, з выхадам перадапошняга альбома – «Вясёлыя карцінкі». У рэпертуары гурта ёсць песні , якія адкрыта крытыкуюць уладу ў краіне – «Грай», «Belarus freedom». Каб паслухаць іх і памахаць бел-чырвона-белым сцягам беларускага супраціву, забароненага на радзіме, прыхільнікам музыкаў даводзіцца ездзіць у Расею ці іншыя дзяржавы СНД. Сам Міхалок больш за год не жыве ў Беларусі: у інтэрв’ю ён непахвальна выказаўся пра Лукашэнку, назваўшы яго «ідыётам», і на радзіме яму пагражае крымінальная справа за абразу кіраўніка дзяржавы.

Пераднавагодні канцэрт «Ляпісаў» быў адначасова прэзентацыяй новай пласцінкі – «Рабкор Live»: складаецца яна з запісаных на жывым выступе хітоў, традыцыйна выкананых гуртом на канцэртах, а таксама песень з апошняга альбома «Рабкор», які выйшаў вясной гэтага года. На кожным дыску, якія раздавалі гледачам на ўваходзе ў клуб, красаваўся роспіс Міхалка – такі ж, як на звароце да Лукашэнкі з патрабаваннем вызваліць беларускага праваабаронцу. Выданне абмежаванае, у музычныя крамы пласцінка не паступіць.

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч