Палітвязню Парфянкову забараняюць тэлефанаваць дадому

З моманту арышту ў жніўні Васіль Парфянкоў ні разу не змог патэлефанаваць дадому.

Маці палітвязня не дачакалася званка ад сына і на навагоднія святы, паведамляе «Радыё Свабода».

«На УДВ ён не трапляе, не пускаюць яго. Будзе там да канца тэрміну, да 9 лютага. Мы яму сабралі бандэроль на 5 кілаграмаў, адправілі да Новага года. Пра прычыны адмовы сам ён нічога не напісаў, але мы з Інтэрнэту даведаліся, што да яго ёсць прэтэнзіі за нібыта парушэнне рэжыму. У лістах раней пісаў, што адміністрацыя да яго не чапляецца, але высветлілася, што камісію па ўмоўна-датэрміновым вызваленні ён не прайшоў», – нагадала Валянціна Парфянкова.

Па словах маці, сын не скардзіцца на ўмовы ўтрымання і піша, што здаровы.

Былы абаронца Курапатаў і ўдзельнік Плошчы Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту за парушэнне рэжыму адбыцця прэвентыўнага нагляду, накладзенага на яго за ўдзел у акцыях салідарнасці ў 2011 годзе. Адбывае пакаранне ў Баранавіцкім СІЗА.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Скочка
  • Павал Вінаградаў
  • Сяргей Гумінскі
  • Тацяна Цішкевіч
  • Валеры Леванеўскі