Палітвязню Аліневічу дазволілі званок дадому

Ігар Аліневіч змог павіншаваць сваякоў з Новым годам літаральна за некалькі гадзін да наступлення 2013 года.

Бацька палітвязня Уладзімір Аліневіч распавёў «Радыё Свабода»: «31-га сыну дазволілі званок дзесьці пасля абеду. Сказаў, што здаровы, усё ідзе па-старому. Шмат чытае. На Новы год, сказаў, вып’юць гарбаты. Раней пісаў, што самым запамінальным быў Новы год у СІЗА КДБ. Тады сабраліся за сталом усёй камерай, нават спявалі песні. Але тое было ў СІЗА КДБ, а тут, у калоніі, свой рэжым».

Ігар Аліневіч адбывае пакаранне ў наваполацкай калоніі. Паведамлялася, што ў зняволеных калоніі ў зімовы час пачаліся цяжкасці з цёплай вопраткай: апранаць пад турэмнае адзенне швэдры і іншыя цёплыя рэчы забаронена, а звычайнай турэмнай вопраткі не хапае каб абараніцца ад холаду.

Уладзімір Аліневіч сказаў, што зараз сын «апрануты зараз нармальна, скаргаў ад яго не было».

Ігар Аліневіч прысуджаны на 8 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў нападах на афіцыйныя будынкі. Сваю віну ён не прызнаў. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітвязнем.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Чыгір
  • Міхась Крываў
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Зьміцер Паліенка
  • Анатоль Лябедзька