Эдуарда Лобава наведаў сьвятар

Пра гэта палітвязень паведаміў сябрам, з якімі лістуецца. Паводле Эдуарда Лобава, не пра ўсё ўдалося пагаварыць са сьвятаром, як хацелася, але «добра, што хаця б гэтак».

Маці Марыне Лобавай палітвязень даслаў ліст, ў якім зноў аказалася навіна не з самых прыемных.

«Напісаў у лісьце, што зноў на яго склалі пратакол за нейкае парушэньне. І таму ён зноў чакае рашэньня паводле гэтага рапарта. Піша пры гэтым, што спадзяецца на лепшае — што спатканьне ўсё ж адбудзецца».

Марына Лобава заўважае, што паўтараецца сытуацыя дзесяцідзённай даўніны, калі гэтак сама на сына наклалі нейкае дысцыплінарнае парушэньне і пад пагрозай было іх спатканьне, прымеркаванае на люты. Тады адміністрацыя абмежавалася прафіляктычнай гутаркай з Эдуардам Лобавым. Што будзе зараз, маці палітвязьня гадаць не бярэцца.

Эдуард Лобаў адбывае 4 гады зьняволеньня за інцыдэнт, ў якім удзельнічаў і Зьміцер Дашкевіч — нібыта ўдвох яны зьбілі выпадковых мінакоў на вуліцы Янкі Маўра ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Актывісты казалі ў судзе пра правакацыю спэцслужбаў з мэтай нэйтралізаваць іх напярэдадні гэтай важнай палітычнай падзеі.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Лобан
  • Зьміцер Буланаў
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Андрэй Кім
  • Цімох Дранчук