Да палітвязня Васьковіча не даходзяць лісты

Бабруйскія знаёмыя і калегі Яўгена Васьковіча зноў сумняваюцца ў тым, што ўсе дасланыя імі лісты даходзяць да адрасата.

Напрыканцы мінулага года Яўген прасіў у лістах, каб яму дасылалі раздрукоўкі з рознымі гістарычнымі артыкуламі. Таксама ў лісце да былой калегі з газеты «Бабруйскі кур’ер» Алесі Скапінцавай ён папрасіў даслаць яму тэлефонныя коды і паштовыя індэксы Беларусі.

У новым годзе прыйшоў адказ Яўгена. У ім ён дзякуе за навагоднюю паштоўку, якую яму дасылалі асобна, – а пра сам ліст ні слова, піша сайт ПЦ «Вясна».

Але самым дзіўным было тое, што ў капэрту, падпісаную рукой Васьковіча, былі акуратна ўкладзеныя тыя самыя раздрукоўкі, якія ён прасіў. Акрамя кодаў і індэксаў яму дасылалі гістарычныя артыкулы пра Рэфармацыю і Контррэфармацыю на беларускіх землях, гэтыя лісты таксама «вярнуліся» у Бабруйск.

Знаёмыя і калегі Яўгена мяркуюць, што лісты, адрасаваныя яму, па-ранейшаму праходзяць цэнзуру. Магчыма, да яго даходзяць толькі паштоўкі.

– Цяжка сказаць, што там сапраўды адбываецца з нашымі лістамі да Яўгена, але я таксама ніводнага не атрымаў. Нават пасля таго, як падаваў скаргу ў абласную грамадскую назіральную камісію Галоўнай управы юстыцый, – кажа Анатоль Санаценка, рэдактар «Бабруйскага кур’ера».

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Салаўёва
  • Мікіта Сасім
  • Алег Федаркевіч
  • Валеры Шчукін
  • Андрэй Абозаў