Дашкевіч пакутуе ад запалення цэнтральнага нерва

Ад запалення цэнтральнага нерва палітвязня ратуюць абязбольвальныя ін’екцыі.

Стаў вядомы дыягназ хваробы, ад якой пакутуе ў Гарадзенскай турме лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. «У Змітра лекары выявілі запаленне цэнтральнага нерва», – паведаміла «Радыё Свабода» жонка палітвязня Наста Дашкевіч. З ейных слоў, Зміцер ад прыступу хваробы не мог нармальна рухацца і турэмныя лекары калолі яму абязбольвальныя лекі. «Але гэта лячэнне часовае і далей Змітру патрэбна рэгулярная медыцынская дапамога. Цяпер ён адчувае сябе лепш. Асноўнае лячэнне трэба будзе праводзіць, калі ён выйдзе на свабоду», – кажа Наста.

Днямі ліст ад Змітра Дашкевіча атрымаў палітвязень Павел Севярынец, які адбывае «хімію» ў Пружанскім раёне. Павел Севярынец адзначае, што гэты ліст ад Дашкевіча, як і мінулыя, вельмі аптымістычны і светлы. «Пра сваю хваробы ён нічога не напісаў, але гэта як заўсёды – ён ніколі не скардзіцца на здароўе, што б з ім не было», – кажа Павел Севярынец.

Дашкевіч і Севярынец праз лісты абменьваюцца і думкамі аб палітычнай сітуацыі. На гэты раз ацэнкі Змітра Дашкевіча супалі з меркаваннем Паўла Севярынца:

«Асабліва шмат тут не скажаш, а коратка можна параўнаць палітычную сітуацыю з балотам. І ён так пра яе і кажа. Нават яму з турмы гэта бачна».

Змітра Дашкевіча ўтрымліваюць у гарадзенскай турме. Перад заканчэннем двухгадовага тэрміну зняволення нібыта за хуліганства напярэдадні выбараў палітвязня асудзілі яшчэ на год нібыта за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі і кінулі ў турму як злоснага парушальніка рэжыму.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Квяткевіч
  • Уладзімер Някляеў