Алесь Бяляцкі ўвайшоў у шорт-ліст прэміі “Індэкс цэнзуры”

Беларускі праваабаронца з’яўляецца адным з прэтэндэнтаў на штогадовую ўзнагароду брытанскай арганізацыі Index on Censorship у намінацыі «Абарона пазіцыі».

«Алесь Бяляцкі з’яўляецца выдатным праваабаронцам, які прысвяціў сваё жыццё дапамозе ахвярам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні «Індэкса цэнзуры».

Штогадовая Прэмія свабоды выказвання «Індэкса цэнзуры» у гэтым годзе будзе ўручацца ў 13-ы раз. Ёю адзначаюцца журналісты, блогеры, онлайн-актывісты, праваабаронцы і мастакі, якія змагаюцца супраць цэнзуры ва ўсялякіх яе выяўленнях ва ўсім свеце.

«Гэта людзі, якія знаходзяцца на асобнай «лініі фронту» барацьбы за свабоду слова; ім даводзіцца зазнаваць гвалт, пагрозы і зняволенні за свае перакананні, – гаворыцца ў заяве арганізацыі. – Адзначаючы іхнія дасягненні, мы спадзяемся звярнуць увагу сусветнай супольнасці на пагрозы для свабоды выказвання, якія існуюць у сённяшнім свеце, – наўпроставую цэнзуру, пераслед і празмернае ўжыванне заканадаўства ў інтэрнэт-цэнзураванні, рэлігійны і культурны ціск, а таксама нястачу доступу да інфармацыі».

Разам з Алесем Бяляцкім на ўзнагароду ў намінацыі «Абарона пазіцыі» прэтэндуюць 15-гадовая актывістка за права на адукацыю Малала Юсафзай з Пакістана, брытанская ініцыятыва «Hillsborough Family Support Group» і моладзевы рух «Girifna» з Судана.

Акрамя гэтага, узнагароды будуць уручаныя ў намінацыях «Журналістыка», «Лічбавая свабода» і «Мастацтва».

«Цяперашнія намінанты – гэта людзі, якія выявілі надзвычайную мужнасць у выказванні сваіх поглядаў, у барацьбе з цэнзурай і несправядлівасцю, шмат хто з іх робіць гэта ў вельмі складаных варунка», – адзначыла выканаўчая дырэктарка «Індэкса цэнзуры» Кірсці Х’юз.

Лаўрэаты прэміі будуць вызначаныя на гэтым тыдні. Узнагароджанне адбудзецца ў Лондане 21 сакавіка.

Index on Censorship – міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, мэтай якой з’яўляецца падтрымка вольнасці выказвання. З дапамогай кампаній і публікацый Index on Censorship кідае выклік усяму, што пагражае свабодзе выказвання, і дае слова журналістам, пісьменнікам, мастакам і актывістам, чыя вольнасць слова была парушаная. На працягу некалькіх апошніх гадоў арганізацыя актыўна займаецца сітуацыяй у Беларусі, надаючы асаблівую ўвагу свабодзе выказвання ў краіне.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Дубскі
  • Аляксандар Фядута
  • Мікіта Ліхавід
  • Эніра Браніцкая