Наста Дашкевіч: У Змітра праз стрэсы абвастрылася хвароба

19 студзеня Наста Дашкевіч даведалася з апошніх лістоў палітвязня пра абвастрэнне ягонай хваробы.

«Праз моцныя болі ў шыі гадзінамі не мог наогул рухацца», – напісаў Зміцер Дашкевіч. З ягонага ліста вынікае, што турэмныя лекары калолі яму антыбіётыкі, і гэта часова дапамагло, але няма гарантыі, што хвароба зноў не вернецца.

«Сам ня ведае, ад чаго гэта можа быць. Быццам ня мог прастыць, паколькі зараз фактычна ня ходзіць на прагулкі, і скразнякоў у камеры няма. Мяркую, гэта ня тое што нервовае захворванне, але нешта, звязанае выключна з гэтымі турэмнымі стрэсамі, якія ён рэгулярна перажывае. І, як я разумею, яму лягчэе часова, пасля курсу ўколаў. Напісаў, што ў Горадні яго тэрмінова пралячылі, і стала крыху лепей», – распавяла Наста Дашкевіч «Радыё Свабода».

Наста Дашкевіч згадала, што летась, калі Зміцер знаходзіўся ў глыбоцкай калоніі, у яго быў такі самы прыступ. Тады адміністрацыя калоніі не дазволіла ёй перадаць для Змітра пэўныя лекі. Наста Дашкевіч спадзяецца, што ў гарадзенскай турме падобных праблем ня ўзнікне.

Лідэра «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча трымаюць ў гарадзенскай труме як злоснага парушальніка рэжыму. Пасля амаль двух гадоў зняволення ў калоніі нібыта за хуліганства палітвязня асудзілі яшчэ на год за непадпарадкаванне адміністрацыі.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Сяргей Гумінскі
  • Арцём Пракапенка