Палажанка: Другі год зняволення Дашкевіча быў самым цяжкім

Па словах нявесты палітвязня, у гэтым годзе да яе прыйшло адчуванне пустэчы і яна многае пераасэнсавала.«Першы год зняволення Зміцера Дашкевіча я сама была на ўмоўным тэрміне, але гэта было не так важна для мяне і гэта не моцна мяне абмяжоўвала. Вядома, было складана і цяжка. Першае, што было – гэта імкненне максімальна дапамагчы Дзіме і тым людзям, якія апынуліся ў няволі. Я на сваім вопыце ведаю, што такое быць там і што такое, калі за кратамі твой блізкі чалавек. І таму я ўсімі сваімі сіламі імкнулася паслужыць як самому Зміцеру, так і іншым людзям, якія апынуліся ў турмах», – распавяла сайту charter97.org нявеста лідэра «Маладога фронту» Наста Палажанка.

Другі год пазбаўлення волі Зміцера апынуўся цяжэй першага, адзначыла намеснік старшыні «Маладога фронту»:

«Пакуль ішоў першы год, цягнуліся суды і допыты, час ляцеў хутка. А вось другі год быў складаней – калі спачатку ты ўсё робіш па інэрцыі, з разуменнем таго, што ты павінна гэта рабіць і нават павінна камусьці нешта прадэманстраваць, то ў другой год прыходзіць пераасэнсаванне і разуменне нейкай пустаты. Адбываецца такая «перазагрузка». 2012-ы год для мяне быў складаней, чым 2011-ы».

Мы вельмі моцна ганарымся Зміцерам Дашкевічам, кажа Наста Палажанка:

«Цяпер адвакат наведвае Зміцера, каб падтрымаць яго, падбадзёрыць і перадаць, што яго ўсе любяць і чакаюць. Каб ён разумеў, што ўсё, што ён рабіў – не падпарадкоўваўся кіраўніцтву турмы, рызыкаваў, а рабіў ён гэта, каб захаваць гонар і годнасць, усё гэта было правільна. Я хачу, каб адвакат перадала яму словы рэальнай падтрымкі, што мы вельмі моцна ганарымся ім і чакаем яго, каб Дзіма разумеў, што ён усё рабіў правільна».

Нагадаем, роўна два гады таму ўлады ўчынілі правакацыю супраць маладафронтаўцаў Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава, абвінаваціўшы іх у тым, што яны нібыта збілі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава, якія нават не паказалі сваіх твараў на судзе. Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі, Лобаў – да чатырох.

Сёння Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю, але 28 жніўня 2012 года Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні прысудзіў яго дадаткова да года пазбаўлення волі.

, , - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Лобаў
  • Іван Шыла
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Вадзім Лабковіч
  • Алег Сурган