Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэміяй Вілі Брандта

Палітвязню прысуджаная Міжнародная прэмія імя Вілі Брандта «За асаблівую палітычную мужнасць».Прэмія заснаваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемаразумення і міру паміж народамі, паведамляе statkevich.org. Прэмія складаецца з дзвюх частак. Галоўную атрымае нарвежскі прэм’ер-міністр Столтэнбэрг. Мікалай Статкевіч узнагароджаны прэмія «За асаблівую палітычную мужнасць».

Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе другім разам.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 снежня 2010 года на 6 гадоў зняволення. Год таму ён быў пераведзены ў крытую магілёўскую турму. Палітвязню дазволена адно кароткае спатканне са сваякамі на год, якое ў гэтым годзе ўжо было выкарыстана.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Максім Дашук
  • Андрэй Жукавец
  • Сяргей Каваленка
  • Віталь Рымашэўскі