Яўген Васьковіч ў турме складае свой радавод

Палітзняволены Яўген Васьковіч, які адбывае пакаранне ў турме №4 Магілёва, пачаў збіраць інфармацыю пра гісторыю свайго роду. У лістах да сваіх родных ён просіць дасылаць усе магчымыя звесткі пра біяграфіі сваіх продкаў.Аб гэтым захапленні свайго 22-гадовага ўнука распавяла яго бабуля, Тамара Уладзіміраўна:

– Ён напісаў, каб я даслала гэтую інфармацыю. Я вось пішу, яшчэ не даслала. Напісаў: “Добры дзень, шаноўная бабуля! Мне тэрмінова патрэбна, каб вы даслалі дадзеныя пра нашых родзічаў, пра нашых продкаў і родных, а таксама продкаў і родных дзядулі Яўгена. Дашліце ўсё, што ведаеце, – імёны, прозвішчы, дзе жылі, кім працавалі. Напішыце, калі ласка, ў наступным сваім лісце”.

Пра сябе ў гэтым лісце з турмы зняволены напісаў толькі два словы – “у мяне ўсё добра”.

Яўген Васьковіч атрымаў 7 гадоў зняволення за пашкоджанне будынку Бабруйскага КДБ, у які было кінута некалькі бутэлек з “кактэйлем Молатава”. Разам з ім былі асуджаныя Арцём Пракапенка і Павел Сырамалотаў. Апошні не так даўно быў вызвалены пасля напісання прашэння аб памілаванні. Пракапенка і Васьковіч адмааўляюцца пісаць прашэнні.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Някляеў
  • Барыс Гарэцкі