“Чалавек бяз ныркі для карцэру здаровы”

Палітвязень Аляксандар Францкевіч другі раз за паўгода апынуўся ў карцэры. Чаму пакараньне карцэрам палітвязьні атрымліваюць часьцей за звычайных вязьняў?Маці анархіста Аляксандра Францкевіча чакае званка ад сына, вязьня івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы». Але Тацяна Францкевіч мяркуе, што раней як праз тыдзень сын не пазвоніць, бо, паводле яе зьвестак, ён зноў трапіў у ШЫЗА — карцэр у калёніі:

«За што і на колькі — невядома. Таму зараз чакаю ад яго весткі, як выйдзе, званка — як і што».

Гэта ўжо другое пакараньне палітвязьня карцэрам за апошнія паўгода. Улетку актывіста анархісцкага руху Францкевіча пакаралі 7 суткамі за адмову выконваць працу, якую ён палічыў зьневажальнай для сябе. Што стала прычынай пакараньня зараз? Маці ня думае, што ўчынак сына гэтым разам нічым не матываваны:

«Сын у мяне — хлопец разумны, ён разумее, што да чаго ў той сытуацыі. Мяркую, ён тады невыпадкова адмаўляўся нешта рабіць. Значыць, ёсьць прычыны».

Тэмпэратура паветра ў карцэры «Ваўчыных нор» нават мінулым цёплым летам не падымалася вышэй за 16 градусаў. Вязьням не выдаюць коўдры, абмяжоўваюць іх у цёплым адзеньні. На скаргу Тацяны Францкевіч, у якой маці спасылалася на тое, што ў сына няма ныркі і яму шкодныя такія ўмовы, адміністрацыя калёніі адказала, што там ня лічаць Францкевіча хворым.

Беларускія палітвязьні рэгулярна трапляюць у карцэр. Шмат разоў гэта здаралася зь Мікалаем Статкевічам, Зьмітром Дашкевічам, Мікалаем Аўтуховічам, Мікалаем Дзядком. Ці апазыцыянэры паводле сваёй сутнасьці няздольныя да дысцыпліны, ці кантралёры чапляюцца да іх з асабістых прычын альбо на загад зьверху?

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Плешчанка
  • Алесь Бяляцкі
  • Барыс Гарэцкі