Палітвязня Францкевіча кінулі ў штрафны ізалятар

Пра гэта паведаміла маці палітвязня анархіста Таццяна Францкевіч.За што пакараны яе сын, на які тэрмін ён змешчаны ў ізалятар, яна не ведае, але не выключае, што гэта звязана са спробай з боку адміністрацыі калоніі зламаць маральна Аляксандра Францкевіча, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я даведалася, што Сашу пасадзілі ў штрафны ізалятар. На колькі сутак, за што – невядома. Буду чакаць званка ад сына, тады стане вядома, што ды як. Мяркуючы па тым, што цяпер на ўсіх пачынаюць ціснуць – на таго ж Дзядка, на Статкевіча, на Бяляцкага, – мяркую, што іх хочуць маральна зламаць», – кажа Таццяна Францкевіч.

У траўні мінулага года Аляксандр Францкевіч быў прысуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі. Ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму «Воўчыя норы». Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Мядзьведзь