Васіль Парфянкоў: На УДВ не разлічваю

На палітвязня Васіля Парфянкова, які адбывае пакаранне ў следчым ізалятары горада Баранавічы, узмацніўся ціск.Тым часам ён чакае сустрэчы з адвакатам, каб падрыхтаваць адпаведнае хадайніцтва для ўмоўна-датэрміновага вызвалення. Пра гэта ён піша ў лісце да сваёй знаёмай Вольгі Гулецкай, перадае «Радыё Рацыя».

«Там рэжым узмацніўся, яго часта перакідаюць ў іншыя камеры і кожны дзень практычна сталі рабіць ператрус. Незразумела, чым выклікана гэтае ўзмацненне ціску. Ён піша, што на ўмоўна-датэрміновае вызваленне не разлічвае. Чакае адваката ў пачатку снежня, будуць пісаць хадайніцтва аб УДВ», – кажа яна.

Васіль Парфянкоў спачатку быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі па артыкуле аб масавых беспарадках як удзельнік плошчы 2010 года. Пасля памілавання яго вызвалілі. Аднак палітычнай актыўнасці Парфянкоў не спыніў, удзельнічаў у розных мерапрыемствах апазіцыі, у тым ліку несанкцыянаваных, яго арыштоўвалі. Міліцыя ўстанавіла за ім прафілактычны нагляд. Па абвінавачванні ў яго парушэнні Парфянкоў быў асуджаны судом Першамайскага раёна Менска на 6 месяцаў арышту. Узяты пад варту 9 жніўня.

Іншыя палітычныя вязьні