Мікалай Статкевіч: “Тут не санаторый…”

…Безумоўна, тут не санаторый, і фактараў, якія адмоўна ўплываюць, дастаткова. Але ж і я разумею гэта і таму прыкладаю дастаткова намаганняў, каб заставацца ў нармальнай форме…Мікалай Статкевіч распавёў пра тое, як імкнецца захоўваць фізічнаю форму ва ўмовах турмы. Аб гэтым ён напісаў у лісце да жонкі.

“Напрыклад, штодзённа я хаджу 3 гадзіны. Адну – на прагулцы і дзве – у камеры, сумяшчаючы іх з […] ці з фізкультурай. Дарэчы, фізкультурай я займаюся тройчы на дзень…”, – напісаў палітвязень.

“Зранку ён робіць размінку (у асноўным, розных аддзелаў хрыбта), – распавяла Марына Адамовіч, – на прагулцы робіць прысяданні і адцісканні, а пасля яе – падцягваецца і робіць практыкаванні на прэс”.

Жанчына распавяла, што яе вельмі ўразіў успамін пра ПКТ ў Шклове, пра які Мікалай узгадаў у нядаўнім лісце: ён там сядзеў у “спецкамеры”. Яна там адна такая- не мае вакна, столь цячэ, сцены пафарбаваны ў цёмны колер, працуе толькі начное асвятленне – круглыя суткі лямпачка 40 ват у нішы над дзвярыма, закрытая металічнай пласцінай з дзіркамі, – пераказала Марына Адамовіч.

Не пакінуў палітык па-за ўвагай і сітуацыю на волі. Ён пракаментаваў сітуацыю па падрыхтоўцы да выбараў 2015 года. “Гледзячы па газетах, як заўсёды пасля амерыканскіх выбараў […] апазіцыйныя галовы традыцыйна наведала ідэя праймерыз. Даўно заўважыў, што людзі часта робяць не тое, што патрэбна, а тое, што ўмеюць. […] Калі дысідэнты “косяць” пад змагароў, то з гэтага не атрымоўваецца нічога добрага ні для змагароў, ні для дысідэнтаў. Апошнія прыклады – перад вачыма.”

statkevich.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Віктар Івашкевіч
  • Алег Корбан
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Вячаслаў Сіўчык