Міжнародныя арганізацыі патрабуюць вызвалення Бяляцкага

Абсерваторыя абароны праваабаронцаў заклікала ўлады Беларусі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.Таксама яна патрабуе спыніць пераслед праваабарончага цэнтра «Вясна». Пра гэта гаворыцца ў заяве, з якой абсерваторыя выступіла напярэдадні гадавіны вынясення прысуду Алесю Бяляцкаму, піша БелаПАН.

24 лістапада 2011 суд Першамайскага раёна Менска прысудзіў Бяляцкага да 4,5 гадоў пазбаўлення волі. Паводле прысуду, ён павінен адбываць пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ягоная маёмасць, у тым ліку менскі офіс «Вясны», зарэгістраваныя на ягонае імя, павінна быць сканфіскаваная. 24 студзеня 2012 года Менскі гарадскі суд пакінуў гэты прысуд у дзенні, не задаволіўшы касацыйную скаргу, і 28 лютага Бяляцкі быў пераведзены ў калонію ўзмоцненага рэжыму № 2 Бабруйска.

Абсерваторыя нагадвае, што Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўні 2011 г., «і з тых часоў ён зазнаў шматлікія дысцыплінарня спагнанні з боку турэмнай адміністрацыі, якія прывялі ў тым ліку да скарачэння колькасці сродкаў, якія яму дазволена атрымліваць на свой рахунак у калоніі, адмовы ў спатканнях і ў атрыманні пасылак». Іншым зняволеным калоніі забаронена ўступаць у кантакт з Бяляцкім, што яшчэ больш ўзмацняе ягоную ізаляцыю і ўзровень псіхалагічнага ціску на яго, адзначаюць праваабаронцы.

«Варта падкрэсліць, што прысуд Алесю Бяляцкаму быў адназначна накіраваны супраць ягонай дзейнасці як праваабаронцы і супраць праваабарончага цэнтра «Вясна», і ў пачатку ліпеня 2012 года суд Партызанскага раёна Менска пацвердзіў пастанову аб канфіскацыі офіса. 17 Лістапада Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, атрымала афіцыйнае паведамленне аб тым, што 26 лістапада «Вясна» будзе выселеная з офіса, займанага ёю апошнія 12 гадоў», – гаворыцца ў заяве.

«Абсерваторыя зноў катэгарычна асуджае факты пераследу і незаконнага ўтрымання пад вартай Алеся Бяляцкага і выказвае трывогу ў сувязі з блізкім высяленнем ПЦ «Вясна», які больш за 16 гадоў надае неацэнную падтрымку ахвярам парушэнняў правоў чалавека. Відавочна, што рыхтаваныя захады – гэта чарговая выяўленне бясконцай кампаніі паклёпу і пераследаў, якая вядзецца ўладамі Беларусі супраць «Вясны» на працягу апошніх гадоў», – падкрэсліваюць аўтары заявы.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Бандажэўскі
  • Тацяна Цішкевіч
  • Аляксандар Казакоў
  • Павал Шарамет