Мікалая Дзядка могуць перавесці ў крытую турму

Палітвязня прызналі «злосным парушальнікам», неўзабаве адбудзецца суд.Пра гэта сайту charter97.org паведаміў Аляксандр Дзядок, бацька палітычнага вязня Мікалая Дзядка:

«Сёння ў майго сына быў адвакат. Як яму стала вядома, адбылося пасяджэнне камісіі, якая пастанавіла накіраваць Мікалая за шматлікія парушэнні рэжыму ў крытую турму. Пастанова камісіі ёсць, павінен быць суд, калі менавіта – пакуль невядома».

Са слоў бацькі палітвязня, Мікалай Дзядок ніякіх парушэнняў не прызнае:

«Ён трымаецца бадзёра, упэўнена, уважае сябе за абсалютна невінаватага і ніякіх парушэнняў за сабой не вызнае».

Нагадаем, раней «злоснымі парушальнікамі» былі прызнаныя палітвязні Зміцер Дашкевіч, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч. Усе яны былі накіраваныя ў турмы крытага тыпу.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валеры Шчукін
  • Ігар Аліневіч
  • Алег Федаркевіч
  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Cяргей Антончык