Алесь Бяляцкі ўзнагароджаны прэміяй Петры Кэлі

Узнагароду ад імя палітвязня атрымала яго жонка Наталля Пінчук.Узнагароджанне прайшло вечарам 22 лістапада ў Берліне, паведамляе «Радыё Рацыя».

Прэмія была прысуджаная Алесю Бяляцкаму ў знак прызнання яго заслуг у адстойванні праў чалавека ў аўтарытарнай Беларусі.

«Менавіта па гэтай прычыне я тут прысутнічаю на ўрачыстасцях. Алесь не можа гэта зрабіць сам, пакуль знаходзіцца за кратамі. Гэтая прэмія – высокая ацэнка яго дзейнасці», – сказала Наталля Пінчук.

Раней Алесь Бяляцкі адмовіўся ад грашовай часткі прэміі – 10 000 еўра, папрасіўшы накіраваць гэтыя сродкі на падтрымку праваабарончай дзейнасці ў Беларусі.

У Берліне разам з Наталляй Пінчук знаходзяцца таксама намеснік Алеся Бяляцкага Валянцін Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак. У іх адбыліся сустрэчы з упаўнаважаным па правах чалавека ўрада Германіі, з нямецка-беларускай групай парламента і прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў.

Прэмія Петры Кэлі з 1998 года прысуджаецца асобам або групам асоб за актыўны ўдзел у барацьбе за захаванне праў чалавека, негвалтоўнае вырашэнне канфліктаў і абарону навакольнага асяроддзя. Прэмія была заснавана ў памяць вядомай палітычнай дзяячкі, якая прынімала ўдзел у стварэнні ў Германіі партыі «зялёных», Петры Кэлі (1947-1992). У апошнія гады ўзнагароды былі ўдастоены расейскі адвакат і праваабаронца Юрый Шміт, кітайскі адвакат Чжан Сычжы, актывістка па абароне праў чалавека і экалогіі з Кеніі Вангары Маатай, якая пазней стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні