Мікалай Статкевіч сустрэўся з адвакатам

16 лістападу былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча ў турме наведаў адвакат. Жонка палітыка кажа, што муж перадаваў прывітаньні, на турэмныя ўмовы не скардзіўся. «Выглядае нармальна. Пыталася, як ён вытрымлівае без сонечнага сьвятла? Сказаў, што нармальна і колер твару не бледны, звычайны», — кажа Марына Адамовіч.

«Адвакат яго пабачыў, а я здолела перадаць яму
рэчавую перадачу. Усю яе не перададуць, ведаю, што перадаюць адну рэч ці другую, а ўсю перадачу ў камэру браць не даюць. Але хоць гэтак».

Таксама ў Марына Адамовіч ўзялі для Мікалая Статкевіча 2 часопісы «Архэ», нумар часопісу «Дзеяслоў» і кнігу Васіля Якавенкі. Жонка палітыка не перакананая, што гэта літаратура дойдзе да мужа, бо раней ён кніг не атрымліваў.

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў за Плошчу, адбывае пакараньне зараз ў магілёўскай крытай турме, куды патрапіў амаль год таму нібыта за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікіта Ліхавід
  • Аляксандар Казулін
  • Антон Сурапін