Палітвязня Дзядка могуць перавесці ў “крытку”

Адразу пасля выхаду з адзіночнай камеры Мікалая Дзядка могуць перавесці ў «крытую турму».

Такую перасцярогу «Радыё Рацыя» выказала жонка палітвязня Валерыя Хоціна. Паводле яе слоў, шматлікія абвінавачанні яе мужа ў «парушэннях рэжыму адбыцця пакарання» могуць стаць прычынай для пераводу Мікалая Дзядка ў больш жорсткія турэмныя ўмовы.

«Атрымліваецца, што зараз Яўген Васьковіч і Мікалай Статкевіч сядзяць у Магілёўскай, а Зміцер Дашкевіч – у Гродзенскай турме. Застаецца адна Жодзінская турма, у якой ніхто не сядзіць. Магчыма, што яго ў Жодзіна адправяць, а кажуць, што Жодзінская турма – адна з горшых.

Мікалай Дзядок ужо доўгі час утрымліваецца ў адзіночнай камеры за нібыта злоснае парушэнне рэжыму. Яму забаронена сустракацца з роднымі і тэлефанаваць ім. 13 снежня гэтага года Мікалая павінны былі перавесці з «адзіночкі» ў атрад.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Валеры Леванеўскі
  • Міхаіл Марыніч
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Аляксандар Квяткевіч