Зьміцер Дашкевіч: “Пакуль стаўленьне адміністрацыі роўнае”

9 лістапада зь вязьнем гарадзенскай турмы Зьмітром Дашкевічам у турме сустрэлася адвакатка.

Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка распавяла «Свабодзе», што зараз ведае пра ўмовы знаходжаньня Зьмітра ў турме, ягоны этап і здароўе.

«Аказваецца, этапавалі яго з Мазыра толькі 4 лістапада. А з 30 кастрычніка ніякай інфармацыі ў Мазыры нам пра яго не давалі. Ехаў да Гародні празь перасыльныя турмы ў Магілёве і Баранавічах, 7 чысла ўжо быў у гарадзенскай турме. Знаходзіцца зараз у корпусе „Амэрыканка“, то бок у яго няма праблемы са спальным месцам, бо гэта ў іншым корпусе камэры перанаселеныя, а тут нармальна. Адчувае сябе бадзёра, ні на што ня скардзіцца. Пра ўмовы яшчэ сказаў, што яны нічым не адрозьніваюцца ад ПКТ у Мазыры ці ў Глыбокім».

У жніўні Зьмітра Дашкевіча пакаралі яшчэ адным годам зьняволеньня за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі ў Глыбокім, пасьля чаго накіравалі ў іншую калёнію, у Мазыр, а пасьля канфлікту з адміністрацыяй мазырскай калёніі перавялі да канца тэрміну ў гарадзенскую турму. Паводле зьвестак ад самога Дашкевіча, ягоны канфлікт з супрацоўнікамі калёній тлумачыўся іхняй перадузятасьцю: яго зьневажалі паводле рэлігійнай прыкметы, пагражалі ягонаму гонару і годнасьці. Паводле зьвестак Насты Палажанкі, стаўленьне да Дашкевіча ў гарадзенскай турме «роўнае, як да звычайнага вязьня». Праблемаў у адваката, каб атрымаць дазвол на сустрэчу з Дашкевічам, не было.

Знаходжаньне ў «крытай» турме азначае для вязьня шэраг абмежаваньняў. У прыватнасьці, яму будзе дазволена атрымаць толькі адну невялікую бандэроль на год. Такім чынам, вязень пазбаўляецца права на харчовыя перадачы. Тыя, хто пабываў у такіх умовах, кажуць пра недахоп ежы, асабліва вітамінаў, што дрэнна адбіваецца на здароўі. Пакуль, паводле Насты Палажанкі, Зьміцер Дашкевіч на здароўе асаблівых скаргаў не выказвае, хоць пэўныя праблемы ўжо зьявіліся:

«Мне вядома зь мінулых лістоў, што ў яго даволі істотна ўпаў зрок. Ён гэтаму не зьдзіўляўся, бо ў тых умовах, у якіх ён год ужо знаходзіцца, у паўцемры даводзілася адказваць на лісты ды чытаць. Але акуляраў пакуль не прасіў».

Калі Зьмітру Дашкевічу не павялічаць за што-небудзь тэрмін, на волю ён мае выйсьці ў канцы жніўня 2013 году.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца за кратамі з 17 сьнежня 2010 году — яго ізалявалі за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў і асудзілі спачатку паводле абвінавачаньня ў хуліганстве. Дашкевіч кажа пра правакацыю спэцслужбаў. «Міжнародная амністыя», беларускія праваабаронцы, а таксама эўрапейскія структуры і ўлады ЗША прызналі Зьмітра Дашкевіча палітвязьнем і патрабуюць яго неадкладнага вызваленьня.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Юрый Хадыка
  • Васіль Лявонаў
  • Аляксандар Арастовіч
  • Алег Гнедчык