Жонкі Бяляцкага і Статкевіча ў Брусэлі (відэа)

На запрашэнне «Офіса за дэмакратычную Беларусь» Брусель наведалі Наталля Пінчук, жонкa зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, і Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты, Міколы Статкевіча, які знаходзіцца за кратамі ад часу выбараў 2010 года.

Мэтай візіта было праінфармаваць прадстаўнікоў ЕС у Бруселі пра ўмовы, у якіх утрымліваюцца палітычныя вязні ў Беларусі. У сваім звароце да Еўрапейскай супольнасці дэлегаткі прасілі не паслабляць увагі да беларускага пытання і найперш падтрымаць барацьбу за вызваленне тых, кто быў пакараны за сваю палітычную і грамадзянскую пазіцыю.

Спадарыня Пінчук і спадарыня Адамовіч cустрэліся з Прэзідэнтам Еўрапарламента Марцінам Шульцам і Камісарам ЕС па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле, прадстаўнікамі Еўрапейскай cлужбы знешняй палітыкі (гэта аналаг міністэрства замежных справаў), а таксама ўдзельнічалі ў сумесным пасяджэнні Камітэта Еўрапарламента па правах чалавека і Дэлегацыі па адносінах з Беларуссю.

Жонкі Алеся Бяляцкага і Міколы Статкевіча падзякавалі прадстаўнікам Еўрасаюза за салідарнасць і дапамогу ў барацьбе за вызваленне іх мужоў ды іншых палітвязняў, якія да гэтага часу застаюцца за кратамі.

nn.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Завадскі
  • Уладзімер Сяргееў
  • Павал Красоўскі
  • Мікіта Емельянаў
  • Аляксандар Квяткевіч