Цэнзура блакуе лісты да Мікалая Статкевіча

Пра гэта распавёў Леанід Гаравы, актывіст Руху “За Свабоду” з Гарадка. У адказ на свой чарговы ліст да палітвязня ён атрымаў паштоўку з паведамленнем пра тое, што Статкевіч атрымаў пусты канверт са штэмпелем “Ліст не прайшоў цэнзуру”.

Леанід Гаравы адзначае, што даўно лістуецца з палітвязнямі. І лісты падобнага зместу ў пачатку кастрычніка накіраваў да Мікалая Статкевіча, Зміцера Дашкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча. Да М.Аўтуховіча ліст дайшоў без праблем, Леанід Гаравы атрымаў ад яго адказ. А вось Мікалай Статкевіч даслаў паштоўку, што ў чарговы раз атрымаў пусты канверт ад заказнога ліста з ужо традыцыйнай пазнакай “Письмо не прошло цензуру”.

Гэта ўжо не першы ліст Леаніда Гаравога, які заблакавала цэнзура магілёўскай турмы, дзе ўтрымліваюць Статкевіча. Па меркаванні гарадоцкага актывіста, такое стаўленне да Мікалая Статкевіча з’яўляецца сваеасаблівай формай ціску на экс-кандыдатата ў прэзідэнты.

spring96.org

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Корбан
  • Васіль Старавойтаў
  • Наста Дашкевіч
  • Славамір Адамовіч
  • Андрэй Жукавец