Марэк Мігальскі ўзяў апякунства над чарговымі беларускімі палітвязнямі

Марэк Мігальскі пачаў кампанію “Свабода x 2” – акцыю салідарнасці з двума беларускімі палітвязнямі: кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалаем Статкевічам і лідарам “Маладога Фронту” Зміцерам Дашкевічам. Раней Мігальскі браў шэфства над Зміцерам Бандарэнкам і Сяргеем Каваленкамі.

– Трэба спрабаваць. Атрымалася ў выпадку з Сяргеем Бандарэнкам і Змітром Бандарэнкам, падумаў, што трэба паспрабаваць выцягнуць з турмы наступных палітвязняў. Мы жартавалі, што калі атрымалася выцягнуць двух, то чаму не паспрабаваць вызваліць двцх адразу.

“Прыйшоў час аказаць дапамогу наступным вязням сумлення, патрабаваць вызвалення і рэабілітацыі тых, у каго ў сапраўдны момант найбольш цяжкае становішча”, – гаворыць Марэк Мігальскі.

– Мы заклікаем заходзіць на сайт, каб далучыцца да гэтай акцыі, каб была магчымасць каардынаваць нашу дзейнасць, каб узмацніць ціск на ўлады Беларусі для вызвалення гэтых двух асоб. Будзем спадзявацца, што медыі таксама далучацца да справы вызвалення Статкевіча і Дашкевіча.

На сайце размешчана петыцыя да кіраўнікоў дзяржаў – членаў Еўрасаюза, каб яны “нястомна нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх пераследуюць, прыгнятаюць і з якімі жорстка абыходзяцца ў калоніях”. Разам з Мігальскім аўтарамі петыцыі сталі жонка Статкевіча Марына Адамовіч і нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

racyja.eu

, - у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Казулін
  • Міхаіл Пашкевіч
  • Антон Койпіш